September 26th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 26 жніўня. Сяргей Пяткевіч

СЯРГЕЙ ПЯТКЕВІЧ (нар. 26.09.1959). Нарадзіўся ў Казахстане ў беларускай сям’і, разам зь якой у хуткім часе вярнуўся ў Менск. У 1980 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёньня Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт). Да 1996 г. працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце эканомікі сельскай гаспадаркі ў Менску. У 1994 г. атрымаў стыпендыю на навучаньне па магістарскай праграме ў Каралеўскім сельскагаспадарчым каледжы ў Cirencester (Вялікабрытанія). Па атрыманьні ступені магістра ў 1995 г. вярнуўся ў Менск, дзе стаў працаваць экспэртам групы маніторынгу праграмаў TACIS у Беларусі і прадстаўніком амэрыканскага фонду The Eurasia Foundation. У 1998 г. атрымаў стыпэндыю на навучаньне па доктарскай праграме ва ўнівэрсытэце Рэдынгу (Вялікабрытанія) і перабраўся разам зь сям’ёй у Вялікабрытанію на сталае жыхарства. Потым пераехаў у Лёндан. Ад 2000 г. з’яўляецца сябрам ЗБВБ. Ад 2003 г. – пастаянны сакратар і скарбнік арганізацыі. Займаецца падрыхтоўкай Камунікатаў ЗБВБ. Ад 2001 г. – сакратар Беларускага дабрачыннага фонду.

Віншую спадара Сяргея з народзінамі і дзякую за падтрымку!