September 30th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 30 верасня. Аляксандр Калько

АЛЯКСАНДАР КАЛЬКО (11.02.1917– 30.09.1991), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Яновічы Нясьвіскага пав. (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.). Служыў у польскім войску ў 1933–1939 і 1942–1947 гг., разам зь якім апынуўся ў Вялібрытаніі. Ад 30.03.1951 сябра ЗБВБ, актывіст аддзела ў Брадфардзе. Сябра ЗБК ад 1951 г. Некаторы час кіраваў Беларускім грамадзкім клюбам “Сакавік”. Быў прадстаўніком беларусаў у Брадфардзкім Камітэце паняволеных народаў. Памёр і пахаваны ў Брадфардзе.