October 8th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 8 кастрычніка. Апалонія Савёнак

АПАЛОНІЯ САВЁНАК (дзявочае Раткевіч, 08.10.1901, Лагойшчына — 10.04.1982, Памон, Нью-Джэрсі, ЗША), педагог, пісьменніца, жонка Лявона Савёнка, маці Зоры Кіпель. У 1920—1930-х настаўнічала. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У гімназіі ў лагерах Остэргофэн і Розэнгайм у Нямеччыне выкладала беларускую мову і літаратуру, аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х жыла ў ЗША, у Нью-Джэрсі.

Яна аўтарка цікавых успаманаў пра беларускае нацыянальнае жыццё 1920-1930-х гг. У томе Лявонак Савёнка, што мае выйсці сёлета, будуць у дадатку і яе тэксты.


Апалонія і Лявон Савёнак з унукамі: Юркам і Алесяй. 1960-я гг.