October 9th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 9 кастрычніка. Віталь Кажан

ВІТАЛЬ КАЖАН (09.10.1916, в. Балбекі Дзісенскага пав. Віленскай губ. (сёння Шаркаўшчынскі р-н Віцебскае вобл.) — 17.01.2004, Стамфард, ЗША), вайсковы і грамадскі дзеяч. Скончыў польскую гімназію ў Дзісне, вучыўся ў афіцэрскай школе. Ад 1939 г. працаваў настаўнікам. У жніўні 1942 г. скончыў першыя курсы афіцэраў у Мінску. Працаваў у БКС у Глыбокім, ад сакавіка 1943 г. быў загадчыкам беларускай канцылярыі пры нямецкай установе ў Вялейцы. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Берліне займаўся шкаленнем беларускіх афіцэраў. Ад лістапада 1944 г. быў ад’ютантам Ф. Кушаля. Пасля капітуляцыі Нямеччыны служыў у паліцыі лагераў DP. Ад 1948 г. — адміністратар газеты “Бацькаўшчына”, сакратар Беларускага нацыянальнага камітэта на Амерыканскую зону акупацыі Нямеччыны. Ад 1949 у лагеры ў Розенгайме працаваў бухгалтарам і выкладаў нямецкую і англійскую мовы ў беларускай школе. У 1950 г. прыехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым перабраўся ў Стэмфард, штат Канектыкут. Сябра БАЗА, сакратар Стэмфардскага аддзела арганізацыі. Быў скарбнікам Рады БНР. У 1970-х гг. — старшыня Беларуска-амерыканскага клуба ў Канэктыкуце. Уваходзіў у кіраўніцтва Фундацыі ім. П. Крачэўскага.

Успаміны Кажана можна знайсці тут: http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=114