October 10th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 10 кастрычніка. Пётра Шыркоўскі

ПЁТРА ШЫРКОЎСКІ (10.10.1925 – 23.12.2004), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.). Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Быў курсантам Менскай камандзірскай школы БКА, разам зь якой апынуўся ў 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, трапіў у 2-гі Польскі корпус, разам зь якім у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Манчэстэры. Ад 02.12.1946 быў сябрам ЗБВБ. Адзін з заснавальнікаў аддзела ў Манчэстэры, дзе ў розныя гады быў старшынём і сакратаром. Быў таксама сябрам ЗБК ад 1951 г. Быў адміністратарам Беларускага дому ў Манчэстэры. Памёр і пахаваны ў Манчэстэры на Southern cemetery.