October 11th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 11 кастрычніка. Айцец Міхась Шчурко

МІХАСЬ ШЧУРКО (1907—11.10.1972), рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Бялавічы (сёньня Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) у беларускай праваслаўнай сям’і. У 1948 г. быў адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў канферэнцыі ў Канстанцы (Нямеччына), на якой была адноўлена БАПЦ. Там жа быў рукапаложаны ў стан ерэя уладыкам Сяргеям (Ахатэнкам). 27.11.1949 г. разам з сям’ёй прыбыў у Аўстралію. У 1950 г. удзельнічаў у першым сходзе беларусаў Паўднёвай Аўстраліі. З таго ж году пачаў весьці набажэнствы для беларусаў у лягеры Вудсайд (каля Адэляйды). Працягваў сьвятарскую дзейнасьць разам з украінскімі сьвятарамі ў Адэляйдзе. Вёў богаслужбы для беларускіх вернікаў у арэндаваных памяшканьнях пакуль не была пабудаваная й пасьвечаная ў 1963 г. уласная царква Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла БАПЦ. На пасадзе настаяцеля беларускай парафіі заставаўся да канца свайго жыцьця.