October 15th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 15 кастрычніка. Мікола Кумейша

МІКОЛА КУМЕЙША (15.11.1920, в. Вялікае Падлесьсе Баранавіцкага пав., сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл., — 15.10.1992, Дэтройт), грамадзкі дзеяч. У 1940 г. скончыў Беластоцкі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам фізыкі й матэматыкі ў Ляхавічах пры саветах і пры немцах. За крытыку нацысцкае тэорыі вышэйшасьці арыйскае расы ў 1943 (?) быў арыштаваны, а затым разам з жонкай Кларай (дзявоч. Таранда) вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Перад канцом вайны працаваў на авіязаводзе «Мэсэршміт», па вайне — у вугальных капальнях Бэльґгіі, падтрымліваў лучнасьць зь беларускімі студэнтамі Лювэнскага ўнівэрсытэту. У 1951 г. перабраўся ў Канаду. У 1956 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Дэтройце. Браў удзел у працы БАЗА, быў актывістам парафіі сьв. Духа.