October 18th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 18 кастрычніка. Янка Макарэвіч

ЯНКА МАКАРЭВІЧ (26.07.1909 — 18.10.1995, Сіднэй), паэт, грамадзкі дзеяч. Паводле некаторых зьвестак, нарадзіўся на Берасьцейшчыне. Служыў у польскім войску. У часе вайны апынуўся ў Нямеччыне. Паэт, друкаваўся на старонках часопіса “Баявая Ўскалось”. У 1949 г. прыехаў у Аўстралію. Далучыўся да грамадзкага жыцьця беларусаў Сыднэю. Браў ўдзел у дзейнасьці Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі. Стаў адным з ідэолягаў “незалежнікаў”, уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-Аўстралійскага Незалежнага Аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі і некаторы час рэпрэзэнтаваў яго ў ФРБАА.

Магіла гэтага чалавека мяне здзівіла некалі, бо да таго, як яе ўбачыла, нават не ведала пра існаванне на эміграцыі гэткага літаратара. Потым сустракала ў "Баявой Ускалосі" некаторыя ягоныя вершы, але ўражанне, што вызначэнне "паэт" замоцнае, засталося. Тым не менш, напісанае застанецца :)