October 20th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 20 кастрычніка. Уладзімір Акавіты

УЛАДЗІМІР АКАВІТЫ (20.10.1925—22.01.2005), грамадзкі дзеяч. Паходзіць з Косава (цяпер Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці). Вучыўся ў мясцовай рамеснай школе. Падчас нямецкае акупацыі служыў у беларускай паліцыі. Летам 1944 г. выехаў на Захад. Па капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ў французкай зоне акупацыі, быў камэндантам лягеру для перамешчаных асоб. У 1949 г. выехаў у Аўстралію. Працаваў па кантракце на высьпе Тасманія, затым пасяліўся ў Адэляйдзе, дзе актыўна ўключыўся ў справу пабудовы беларускай царквы й наладжваньне беларускага рэлігійна-грамадзкага жыцьця. Доўгагадовы сябра парафіяльнай рады царквы сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла. Браў удзел у дзейнасьці Беларускага Аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі, у якім у розныя гады займаў пасады сакратара, “паблік афіцэра”. Аўтар зацемак пра жыцьцё беларусаў у Адэляйдзе на старонках газэты “Беларус”.

Сустракалася з ім таксама ў шпіталі, запісвала інтэрв'ю, якое ў кнігу не ўвайшло па тэхнічных прычынах. Але аповед быў вельмі цікавы і галоўнае, чалавек відавочна хацеў пра сябе распавесці, бо нават пытанняў не патрабаваў, проста сам распавядаў пра жыццё.