October 21st, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 21 кастрычніка. Аўген Занкавіч

АЎГЕН ЗАНКАВІЧ (ЗАНКОВІЧ) (21.10.1923, Шаркаўшчына — 07.12.1997, Саўт-Рывер), грамадскі дзеяч. Быў малодшым сынам у сям’і праваслаўнага святара Міхаіла Занкавіча. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, быў кіраўніком СБМ у Паставах. З лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Беларускім лагеры ў Ватэнштэце, быў кіраўніком лагернай паліцыі, адным з арганізатараў валейбольнай каманды “Нёман”. У канцы 1940-х пераехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці беларусаў у Нью-Джэрсі, спяваў у беларускім царкоўным і свецкім хорах. Пасля 14-га Пленума БЦР (верасень 1954) быў прызначаны намеснікам старшыні прэзідыума Пленума, г.зн. – быў 2-м віцэ-прэзідэнтам БЦР. Памёр 7 снежня 1997 г. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы. Выгадаваў пяць дачок (жонка – Надзея Занкавіч).