October 25th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 25 кастрычніка. Надзея Груша

НАДЗЕЯ ГРУША (дзяв. Сасноўская; 22.10.1937, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 25.10.1999), грамадзская дзяячка. Зь сям’і рэпрэсаванага. У 1943 г. з бацькамі выехала ў Нямеччыну. У Аўстраліі з 1950 г. Працавала мэнэджэрам у вялікай краме, а пазьней — у кампаніі “Джэнэрал Моторс Холдэн”. У 1959 г. узяла шлюб з Аўгенам Грушам. Актывістка грамадзкага жыцьця ў Мэльбурне. Была сяброўкай Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі, доўгагадовай сакратаркай Беларускага Жаночага Камітэту. Пры канцы 1970-х — чалец Жаночай Сэкцыі Рады Паняволеных Народаў. Ад 1983 г. выконвала абавязкі сакратара, сакратара-скарбніка ФРБАА, удзельнічала ў выданьні Інфармацыйнага Бюлетэня ФРБАА. Сяброўка Беларускага Сацыяльнага Клюбу ў Вікторыі. Дапамагала ў арганізацыі разнастайных нацыянальных мерапрыемстваў беларусаў Мэльбурну, удзельніца беларускага мяшанага хору. Пахавана на беларускай дзялянцы могільніку Фоўкнэр у Мэльбурне.


Надзея Груша


Магіла Надзеі Грушы на беларускай дзялянцы могільніку ў Мельбурне.