October 28th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 кастрычніка. Сцяпан Войтанка.

СЬЦЯПАН ВОЙТАНКА (28.10.1886—26.06.1968), сьвятар, дзеяч Беларускай Аўтакефальнай Царквы. Зь сялянскай сям’і. Экстэрнам здаў іспыт на настаўніка пачатковых школаў (1902) і дыякана ў Гарадзенскай духоўнай кансысторыі. Падчас Першай сусьветнай вайны — у войску. Па сканчэньні Гарадзенскай гарадзкой гімназіі некаторы час настаўнічаў. У 1918 г. высьвячоны на сьвятара. Працаваў у парафіях Дварэц, Марозавічы), (сёньня Дзятлаўскі р-н), Ястрэбель (Бярозаўскі р-н). У 1938 г. С. Войтанку забаранілі служыць за супраціў паланізацыі праваслаўнай царквы. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Удзельнік зьезду 5 чэрвеня 1948 г. у Канстанцы. З 1950 г. — у ЗША. Арганізаваў парафію Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрсі).