October 29th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 29 кастрычніка. Васіль Юрцэвіч

ВАСІЛЬ ЮРЦЭВІЧ (25.10.1919, в. Азярніца, сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл. – 29.10.1973, Нью-Ёрк, ЗША). Зь сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік каапэратыву закупу й збыту на Лунінецкі р-н. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У Чэхіі быў прымусова мабілізаваны ў Чырвоную Армію, але ўцёк (сям’я была вывезеная ў СССР). Па капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў лягеры Хохэнфэльц, потым працаваў на вугальных шахтах у Бэльгіі. У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку, належаў да прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне й акруговага аддзелу БАЗА. У 1965—1968 гг. далучыўся да Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня й парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Як дэлегат БАА й парафіі ў Рычманд-Гіле браў удзел у Кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўраду БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.