October 30th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 30 кастрычніка. Тодар Лемяшонак

ТОДАР ЛЕМЯШОНАК (13.05.1915 – 30.10.2000). Нарадзіўся ў в. Лагезы на Маладзечаншчыне. Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны служыў у польскім войску. У 1939 г. трапіў у палон і быў вывезены ў Нямеччыну. Па сканчэньні вайны апынуўся ў беларускім DP-лягеры, адкуль у 1947 г. выехаў на працу ў Вялікабрытанію. Першапачаткова працаваў на сельскай гаспадарцы. Потым пасяліўся ў Брадфардзе. Ад 19.10.1947 быў сябрам ЗБВБ, актывіст аддзела ў Брадфардзе, у 1976–1991 гг. старшыня аддзела. Сябра ЗБК ад 1949 г., а таксама радны БНР у Вялікабрытаніі. Выконваў абавязкі скарбніка Беларускага грамадзкага клюбу “Сакавік”, а таксама шмат гадоў быў адміністратарам Беларускага дому ў Брадфардзе. Памёр і пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor cemetery.


Тодар (Хведар) Лемяшонак

Жонка Тодара Лемяшонка Марыя на ягонай магіле.
У апошні мой прыезд у Лондан даведалася, што памерла як раз Марыя Лемяшонак.