October 31st, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 31 кастрычніка. Леанід Галяк

ЛЕАНІД ГАЛЯК (31.10.1910, Вільня — 03.04.1980, Стэмфард, ЗША), грамадскі дзеяч, юрыст. У 1930—1935 гг. вучыўся на хімічным, а пазней юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. У часе нямецкай акупацыі працаваў юрыстам у Мінскай акрузе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1944—1945 гг. — супрацоўнік Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў Брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх журналістаў на чужыне і выдання “Летапіс беларускай эміграцыі”. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў і першы рэдактар газеты “Беларус” (1950—1951). Сябра БАЗА, у 1953—1956 гг. уваходзіў ва ўправу Стэмфардскага аддзела арганізацыі. У 1955 г. выйшаў з Рады БНР, а ў наступным годзе і з БАЗА. Аўтар “Успамінаў” (выдрукаваныя ў 2-х тамах у 1982—1983 гг.).

Ягоныя ўспаміны надзвычай цікавыя і вартыя перавыдання. Мо некалі атрымаецца гэта ажыццявіць...
Мо знойдзецца нехта зацікаўлены ў гэтым.