November 3rd, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 3 лістапада. Янка Юхнавец

ЯНКА ЮХНАВЕЦ (03.11.1921, в. Забродак Бягомльскага р-ну Барысаўскай акругі (сёння Докшыцкі р-н Віцебскае вобл.) — 06.01.2004, Нью-Ёрк, ЗША), літаратар, мастак. У часе нямецкай акупацыі быў вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Пасля вайны вучыўся ў Вольным універсітэце ў Мюнхене. Пачаў друкавацца ў 1947 г. у беларускіх перыёдыках. У 1949 г. выехаў у ЗША. Працаваў у галіне электронікі. Жыў у Нью-Ёрку. Сябра БАЗА, яго Нью-ёркскага аддзела. Аўтар кніг “Шорах моўкнасці” (1955), “Новая элегія” (1961), “Калюмбы” (1967), “Творы” (Т.1—3, 1987—1990), “Дань майго часу” (1993), “Драматычныя начыркі” (1996).

Месяц таму была прэзнтацыя ягонай кнігі паэзіі. Можна сказаць, што ўдала адзначылі народзіны Янкі Юхнаўца. :)