November 4th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 4 лістапада. Міхась Швэдзюк

МІХАСЬ ШВЭДЗЮК (нар. 04.11.1926). Нарадзіўся ў в. Патапавічы, сёньня Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл. Вучыўся ў польскай школе. У 1940 г. быў вывезены з бацькамі ў Архангельскую вобл. (Расея). У 1942 г. апынуўся ў Іране пры польскім войску, адкуль скіраваўся ў Палестыну у польскую кадэцкую школу. Цягам 1942–1945 гг. працягнуў навучаньне ў польскай гімназіі, а пазьней да 1947 г. навучаўся ў польскім ліцэі ў юнацкім кадэцкім корпусе ў Палестыне. У 1947 г. выехаў у Эгіпет, адкуль разам з польскім войскам трапіў у Вялікабрытанію. У 1948–1951 г. вучыўся на інжынэра-электроншчыка ў Портсмуце, з 1951 г. працаваў па спэцыяльнасьці, займаўся тэхнічнымі перакладамі. Ад 01.09.1947 ёсьць сябрам ЗБВБ. Таксама зьяўляецца сябрам Беларускага харытатыўнага фонду. Сталы аўтар матэрыялаў пра беларускае жыцьцё ў Брытаніі для газэтаў “Беларус”, “Беларускі Дайджэст”, “Рунь”. Жыве ў Конглэтане (Congleton), у Чэшыры.