November 5th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 5 лістапада. Святаслаў Коўш

СВЯТАСЛАЎ КОЎШ (07.01.1917, Вільня (паводле іншых звестак – мястэчка Ілья (сёння Вялейскі р-н Мінскай вобл.) — 05.11.1997, Саўт-Рывер, ЗША), рэлігійны і грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, сын А. Каўша. Скончыў факультэт права Віленскага ўніверсітэта, сябра Беларускага студэнцкага саюза. У 1938 г. высвечаны на дыякана. У 1938—1939 гг. — псаломшчык у Засуллі (Стаўпецкі р-н), у 1939—1941 гг. працаваў тамсама настаўнікам. Падчас нямецкай акупацыі быў начальнікам Клецкага павета. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне быў камендантам беларускага лагера ў Ватэнштэце. У 1949 г. выехаў у ЗША. Адзін з ініцыятараў стварэння беларускай праваслаўнай парафіі ў Саўт-Рыверы. У 1951—1957 гг. быў віцэ-старшынём Галоўнай управы БККА. У 1969—1976 гг. — настаяцель парафіі Св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле, у 1976—1986 гг. — парафіі Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы. Па смерці а. Мікалая Лапіцкага — ад 1976 г. — быў адміністратарам беларускіх (кананічных) парафіяў у Паўночнай Амерыцы. Аўтар кніг: “Тры легенды” (1946), “Запавет бацькі” (1948), “Лагер Ватэнштэт” (1976), “Русальчына балада” (1980), “Беларускі лагер у Ватэнштэт” (1981).