November 8th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 7 лістапада. Хведар Ілляшэвіч

У гэты дзень у аўтамабільнай катастрофе загінуў пісьменнік Хведар Ілляшэвіч.

ІЛЬЛЯШЭВІЧ ХВЕДАР (17.02.1910, Вільня — 07.11.1948), грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік. Скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі — у Беластоку, кіраваў Беларускім камітэтам, рэдагаваў штотыднёвік “Новая дарога”. У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі газэты “Раніца”, у 1944 г. выдаў восем кніг з сэрыі “Народная бібліятэчка”. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры Ватэнштэт, настаўнічаў у мясцовай беларускай гімназіі, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Загінуў у аўтакатастрофе.

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 8 лістапада. Алесь Мароз

АЛЕСЬ МАРОЗ (16.08.1918, в. Кацяўшчына, сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл. — 08.11.1989), грамадзкі дзеяч у Заходняй Аўстраліі. Ад 1954 г. сябра аддзела Задзіночаньня Беларускіх Вэтэранаў у Пэрце. Пазьней займаў розныя пасады (у тым ліку старшыні) у Беларускім Аб’еднаньні ў Заходняй Аўстраліі. Сябра Рады БНР (з 1984).