November 9th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 9 лістапада. М. Абрамчык у Мюнхене

9-17 лістапада 1959 г., паводле Хронікі Міколы Панькова, Прэзідэнт Рады БНР Мікола Абрамчык адведваў Мюнхен. Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што ён ледзь не штогод і неаднойчы адведваю Нямеччыну, і наогул багата ездзіў па беларускіх асяродках. Ягоны сын згадвае, што амаль не бачыў бацьку ў хаце. Згадала ж гэтую падзею таму, што маю як раз здымку з побыту Абрамчыка ў Мюнхене на канферэнцыі Інстытуту вывучэння СССР прыкладна з таго самага часу. Гэты здымак і публікую тут.

звычайная

Беларускі мядзведзік у Парыжы

Цяпер у Парыжы на Марсавым полі каля Эйфелевай вежы праходзіць цікавая акцыя, прысьвечаная 25-годдзю аб'яднання Парыжу і Берліну і 50-годдзю падпісання Елісейскага пагаднення паміж Нямеччынай і Францыяй. Гэта выстава United Buddy Bears (Садружнасць мядзведзяў Бадзі), на якой прадстаўлены 140 мядзведзяў вышынёю 2 метры, што стаяць на задніх лапах і трымаюцца за рукі, сімвалізуючы мір і згоду. Мядзведзі размаляваны мастакамі з розных краінаў і стаяць паводле альфабэту назваў краін.
Наогул, гэткая выстава ўпершыню прайшла ў 2002 г. у Берліне, а пазней адведала ўжо шмат гарадоў: 2004-ы: Ганконг, Стамбул; 2005-ы: Токіё, Сеул; 2006-ы: Сідней, Берлін, Вена; 2007-ы: Каір, Ерусалім; 2008-ы: Варшава, Штутгарт, Пхеньян; 2009-ы: Буэнас-Айрэс, Монтэвідэа; 2010-ы: Берлін, Астана, Хельсінкі; 2011-й: Сафія, Берлін, Куала-Лумпур; 2012-ы: Нью-Делі, Санкт-Пецярбург.
І вось цяпер у Парыжы да 18 лістапада можна пабачыць і беларускага мядзведзіка, размаляванага мастаком Ігарам Ермаковым. Мядзведзік выглядае даволі арыгінальна. Карацей, глядзіце самі :)



Collapse )