November 12th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 12 лістапада. Янка Пякарскі

ЯНКА ПЯКАРСКІ (12.11.1923 – 12.01.1993), сьвятар. Нарадзіўся ў в. Сурынка Слонімскага пав. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой у 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 02.11.1946 быў сябрам ЗБВБ. Быў адным са стваральнікаў аддзелу ў Кембрыджы, яго доўгачасовым сакратаром. Таксама быў сябрам ЗБК ад 1949, належыў да дружыны ў Кембрыджы. Пазьней пераехаў у Стывэнэдж (на поўнач ад Лёндану), і працягваў актыўную дзейнасьць у шэрагах ЗБВБ і БАПЦ. 29 жніўня 1971 г. у Брэдфардзе быў рукапакладзены ўладыкам Аляксандрам Крытам ў дыяканы БАПЦ, а 4 верасьня 1971 г. у Манчэстэры – у сьвятары. Апекаваўся парафіямі ў Бірмінгеме (пазьней у Вулвэргэмптане), Кембрыджы, Лёндане, Стывэнэдж і асяродкам у Лэнглі. У 1980 г. быў двойчы прыняты ў Лёндане экзархам канстантынопальскага патрыярха. У 1980-х быў віцэ-прэзыдэнтам Рады БАПЦ у Вялікабрытаніі. Быў старшынём Беларускай харытатыўнай сэкцыі, уваходзіў у Раду Скарынаўскай бібліятэкі. Памёр і пахаваны ў Стывэнэдж на Almond Lane cemetery.


Матушка і айцец Пякарскія