November 13th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 13 лістапада. Зінаіда Станкевіч

ЗІНАІДА СТАНКЕВІЧ (дзяв. Сініцына, 02.12.1909, Магілёў — 13.11.1988, Нью-Ёрк), грамадзкая дзяячка, пэдагог. Паходзіла зь сям’і царскага афіцэра. У 1918 г. сям’я пераехала ў Нясьвіж. У 1930 г. скончыла польскую нясьвіскую гімназію, а ў 1935 г. — матэматычна-прыродазнаўчы факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, атрымаўшы ступень магістра батанікі. Настаўнічала ў Нясьвіжы, Шчучыне, Наваградку. У 1939 г. пабралася шлюбам з С. Станкевічам. У часе нямецкай акупацыі працавала ў Нясьвіскай белеларускай настаўніцкай сэмінарыі. У 1944 г. зь сям’ёю выехала ў Нямеччыну. З арганізаваньнем беларускага школьніцтва настаўнічала ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Супрацоўнічала ў газэце «Бацькаўшчына», рэдактар дзіцячага дадатку да «Бацькаўшчыны» — «Каласкі». У 1958 г. выехала зь сям’ёй у ЗША. Рэдагавала «Жаночую старонку» ў газэце «Беларус» (пры ёй выйшла 11 выпускаў); выкладала ў беларускай дапаўняльнай школе ў Нью Ёрку. Была сябрам управы і старшынёй Жаночай сэкцыі Нью-ёрскага Аддзелу БАЗА.



Зіна Станкевіч

Магіла Зінаіды і Станіслава Станкевічаў у Іст-Брансвіку.