November 14th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 14 лістапада. Янка Золак

АНТОН ДАНІЛОВІЧ (псеўд. Янка Золак, Яз. Дольны і інш. 01(14).11.1912, в. Лучнікі Слуцкага пав.  30.12.2000, Мілтаўн, Нью-Джэрсі, ЗША), пісьменнік, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у “Газеце Случчыны”. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Заходняй Нямеччыне заснаваў саматужнае выдавецтва “Ніва”. У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Джэрсі. Працягнуў выдаваць кнігі беларускіх пісьменьнікаў, а таксама друкаваныя насценныя беларускія календары. Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства. У 1960—1983 гг. — галоўны рэдактар часопіса “Беларуская думка”. Удзельнік кангрэсаў беларусаў Амерыкі, адзін з кіраўнікоў БККА. У 1979—1981 гг. выйшлі два тамы яго “Твораў”.


Янка Золак. 1949 г.

Магіла Янкі Золака і ягонай жонкі Лідзіі на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы