November 16th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 16 лістапада. Кастусь Акула

КАСТУСЬ АКУЛА (да эміграцыі Аляксандр Качан; 16.11.1925, в. Верацеі Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. (сёння Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 29.01.2008, Таронта, Канада), грамадскі дзеяч, пісьменнік. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, ад вясны 1944 г. — курсант Мінскай афіцэрскай школы БКА. Ваяваў у складзе Арміі Андэрса. У 1946—1947 гг. жыў у Англіі. Сябра Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду. Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Канады і першы яго старшыня. Рэдагаваў газету “Беларускі эмігрант” (1948—1954), часопіс “Зважай” (1974—1997). Аўтар раманаў “Змагарныя дарогі” (1962), “Гараватка” (1965—1981), “Tomorrow is Yesterday” (1968), “За волю” (1991).

Гэта быў адзін з тых беларусаў, на якіх трымалася беларускае жыццё ў Канадзе.


Кастусь Акула ў 1946 г.

Кастусь Акула ў друкарні. 1970-я гг.