November 17th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў выданнях. "Беларускі Патрыёт"

У лістападзе 1950 г. пабачыў свет першы нумар перыёдыка “БЕЛАРУСКІ ПАТРЫЁТ”.

Беларускі Патрыёт. Орган Нацыянальна-Патрыятычнай Думкі. Выходзіў як выданне Саюза беларускіх патрыётаў. Месца выдання: Lindich b/Hechingen (Нямеччына). Рэдактар: Антон Даніловіч. Выходзіў у 1950—1954 гг. Усяго пабачылі свет 40 выпускаў.
Апісанне паводле Бібліяграфіі Кіпеляў:
№ 1, ліст. 1950 -- № 3 (40), кастр. 1954 Год 5
ад № 2 , сьнеж. 1950 -- выд. Згуртаваньне Беларускіх Патрыётаў
ад № 9-10 (11-12), верас.-каст. 1951 -- Відсбэрг б/ Пірмасэнс, Нямеччына, Выд, ЗБП, рэд. Ю. Попка
Ад № 2-3 (30-31) люты-сак. 1953 -- выходзіць у Oneida, N. Y. Рэд. А. Даніловіч
№ 3 (40), кастр. 1954 -- апошні ведамы нумар
Літаратурны дадатак да газэты "Беларускі Патрыёт" -- № 1, студзень 1955; № 2 [верас. 1955] -- была аддрукаваная толькі 1-я бачынка.