November 20th, 2012

звычайная

(no subject)

Чамусьці не думала, што навіна пра смерць Барыса Стругацкага так кране мяне. Можа проста таму, што неяк не ўсведамлялася, што так адыходзіць мінулае... Сталі ўзгадвацца кнігі, якія, як зараз кажуць "зрабілі" мае ліцэйскія гады. Да таго часу фантастыкі чытала мала, пасля - таксама. Стругацкія сталі нечым адмысловым...
таксама не чакала, што гэтая навіна закране столькі розных людзей ў маёй фрэндстужцы... і ўсіх па-свойму... Кожны сам для сябе адзначае, як сыходзіць у нябыт пэўны перыяд яго жыцця, разам з людзьмі, якія яго вызначалі...
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 20 лістапада. Браніслаў Даніловіч

БРАНІСЛАЎ ДАНІЛОВІЧ (20.11.1908, Ашмяншчына — 29.09.2003, Нью-Брансвік), грамадскі дзеяч. —Паходзіў з рыма-каталіцкае сям’і, але на эміграцыі належаў да БАПЦ. Вучыўся ў 1930-х гг. у Барунскай настаўніцкай семінарыі (улады адчынілі польскую замест зачыненай беларускай). У гады навучання далучыўся да беларускага руху, быў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У пошуках працы пераехаў у Латвію, адкуль перабраўся ў Нямеччыну. Як перакладчык удзельнічаў у вызваленні ваеннапалонных беларусаў (былых жаўнераў польскага войска) з нямецкіх лагераў. Служыў у 1-м Беларускім Штурмовым Звязе, пазней — у цывільнай адміністрацыі на Смаленшчыне, адкуль у 1943 г. эвакуяваўся ў Нямеччыну. Адзін з актыўных удзельнікаў аднаўленьня Рады БНР. Ад канца 1940-х гг. жыў у ЗША. Адзін з стваральнікаў Нью-джэрсійскага аддзелу БАЗА, сябра рэдкалегіі і шматгадовы распаўсюднік газеты «Беларус»; актывіст ЗБАВ; радны БНР.
Гэта менавіта ён, паводле сведчання айца Аялксандра Надсана,перадаў дзённік загадаў Беларускага Штурмовага Звязу у Скарынаўку, той самы, што я глядзела сёлета там і пераздымала.