November 23rd, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 23 лістапада. Раіса Станкевіч

РАІСА СТАНКЕВІЧ (нар. 23.11.1941, Наваградак), грамадская дзяячка, дачка Станіслава і Зінаіды Станкевічаў. Жыла зь сям’ёю ў Мюнхэне, вучылася ў нямецкай школе. У 1958 г. прыехала ў ЗША. У 1973 г. скончыла універсітэт св. Яна ў Нью-Ёрку, дзе атрымала ступень магістра біялагічнай хіміі. Пры канцы 1960-х гг. была выхавальніцай у беларускім дзіцячым садку. Належала да Белеруска-амерыканскага рэспубліканскага клубу ў Нью-Ёрку (з 1970). Старшыня рэдкалегіі часопіса «Беларуская Моладзь»/Byelorussian Youth. У 1970-х гг. — сябра Галоўнай управы БАЗА і Управы Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Сябра рэдкалегіі газеты «Беларус» і яе шматгадовы скарбнік. Старшыня Нью-Ёрскага аддзелу ЗБАМ, старшыня АБАМ, радная БНР. У 1980-х гг. — сакратар Рады дырэктараў Славянскай харытатыўнае рады. У 1987 г. скончыла факультэт русістыкі Гантэрскага коледжу Гарадскога ўніверсітэту Нью-Ёрку, абараніўшы магістарскую працу на тэму з гісторыі Беларусі пачатку ХХ ст. Сябра Адміністрацыйнага камітэту Фундацыі імя І. Любачкі. Шмат гадоў працавала ў даследчай лабараторыі Слоўн-катэрынскага цэнтру вывучэньня раку (Манхэтан, г. Нью-Ёрк). Жыве ў Нью-Ёрку.

На жаль, тая здымка яе, якую маю - дзіцячая з бацькамі, якую я ўжо публікавала раней. Затое ёсць часопіс, які яна некаторы час рэдагавала.