November 24th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 24 лістапада. АБРФ у Ля Крэзо

24 лістапада 1957 г. адбыўся сход секцыі Аб'яднання беларускіх работнікаў у Францыі ў мястэчку Ля Крэзо. Управа: Браніслаў Нагорны, М. Булыга, Францішак Рашкевіч; рэвізійная камісія: Э. Баўм, В. Горват. (Паводле Хронікі Міколы Панькова).
Гэта вельмі цікавы быў беларускі асяродак ў Францыі, які, на жаль, даўно не існуе. Хоць цалкам магчыма, што нашчадкі тамтэйшых беларусаў усё яшчэ жывуць у ваколіцах. Дакументы ж з дзейнасці гэтага асяродку цяпер захоўваюцца ў Скарынаўцы. Адтуль і змешчаны ніжэй здымак, што датаваны 1958 годам.


Беларусы ў Ля Крэзо. 1958 г. Справа стаіць а. Леў Гарошка, які апекаваўся гэтымі беларусамі ў 1950-х гг.