November 27th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 лістапада. Кастусь Станкевіч

КАСТУСЬ СТАНКЕВІЧ (1925—27.11.1989), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў м. Турэц (сёньня Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці) у сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі вывезены на працы ў Нямеччыну, адкуль у 1949 г. разам з жонкай Эміліяй эміграваў у Аўстралію. У Адэляйдзе вучыўся ў школе радыё- і тэлемэханікі, і атрымаўшы дыплём працаваў у фірме Філіпс, а потым арганізаваў уласны бізнэс. Адразу далучыўся да беларускай грамады, якая ў Адэляйдзе толькі арганізоўвалася. Актыўна дапамагаў у пабудове беларускай царквы і ад 1966 г. займаў розныя пасады ў парафіяльнай радзе, а у 1974—1988 гг — яе старшыня. Быў ініцыятарам пабудовы прыцаркоўнай залі, што ператварылася ў цэнтр беларускіх мерапрыемстваў. Добры мастак — стварыў партрэты Янкі Купалы й Якуба Коласа для беларускай залі. У 1984 г. (на працягу году) — старшыня Федэральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі. Ад жніўня 1989 г. (апошнія месяцы жыцьця) выконваў абавязкі сакратара Беларускага Аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі.


Удзельнікі епархіяльнага з'езду БАПЦ у Адэлаідзе. 1959 г. Наколькі магу пазнаць людзей на здымку, у першым шэрагу злева направа: Уладзімір Акавіты, далей, магчыма, Мадэст Яцкевіч, сядзіць уладыка Сяргей, побач стаіць а. Міхась Шчурко, далей Мікола Скабей і Мікола Нікан. А вось тых, хто у другім шэрагу дакладна вызначыць не магу. Хіба што трэці, выглядае, як раз Кастусь Станкевіч.
UPD. Пагаджаюся, што за спіною уладыкі Сяргея, з вялікай доляй верагоднасці, стаіць Алесь Салавей.
звычайная

Студенцкія праверкі. Геаграфія

Заўважыла, што студэнты час ад часу любяць праверыць выкладчыка. Гэта могуць быць рознага кшталту праверкі: на трываласць, на прынцыповасць, на дасведчанасць. Сёння неяк спантанна мае студэнты вырашылі выпрабаваць мае геаграфічныя веды. Пасля таго, як я не задумваючыся назвала сталіцы Мадагаскару, Шры-Ланкі і Йемена, у іх засталося толькі адно пытанне - як гэта магчыма ведаць. Карацей, яны здаліся хутка, хоць насамрэч ёсць багата рэчаў у геаграфіі, якія я сапраўды не ведаю. Але іх і студэнты не ведаюць :) Гэта ўратавала мой аўтарытэт :) З іншага боку, на мінулым тыдні мне студэнт з іншай групы не задумваючыся назваў сталіцу Брунэя. Так што і студэнты бываюць розныя, і выкладчыкі :)