November 29th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 29 лістапада. Вера Бартуль

ВЕРА БАРТУЛЬ (дзявоч. Касцюкевіч, 29(30).11.1930, в. Губічы Рагачоўскага пав. Гомельскай губ. (сёння Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.) —24.04.2006, Нью-Ёр) грамадская дзяячка. У пасляваеннай Нямеччынебрала ўдзел у беларускім скаўцкім руху. , У 1947 г. выехала ў Вялікую Брытанію, дзе пачаткова працавала ў шпіталі й вучылася ў мэдычнай школе. Выйшаўшы замуж за Ф. Бартуля (1949 г.), скончылася швачныя курсы і школу мадэляў. Каб мець большыя магчымасьці ў прафэсійнай дзейнасьці, у 1956 разам зь мужам пераехала ў ЗША. Працавала ў індустрыі моды як мадэль ды як кансультант-куцюр’е. Найбольшага посьпеху як мадэль дасягнула, дэманструючы футровую вопратку; пазьней працавала менэджэрам ў кампаніі модаў. Была старшынёй Жаночага Згуртаваньня/Сэкцыі БАЗА, сябрам Ўправы Нью-ёрскага аддзелу БАЗА. Як адна з кіраўнічак жаночае структуры БАЗА найбольш спрыяла дапамозе суродзічам у Еўропе, найперш на Беласточчыне. Выкладала беларускую мову і гісторыю ў беларускай дапаўняльнай школе ў Брукліне. Спявала ў самадзейнасці, у т. л. у жаночым секстэце «Гоман». Скарыстоўваючы свой прафэсійны досьвед, была арганізатарам шэрагу публічных паказаў беларускіх народных строяў, у т. л. на святкаванні 50-х угодкаў БАЗА (1999).

Надзвычай прыгожая была жанчына.


Сям'я Бартуляў

Вера Бартуль