November 30th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 30 лістапада. Вера Шайпак

ВЕРА ШАЙПАК (дзяв. Хлябіч; нар. 30.11.1930), грамадзкая дзяячка. Нарадзілася ў сялянскай сям’і на Беласточчыне. Да прыходу немцаў зь перапынкамі вучылася ў школе, а пасьля сьмерці ў 1942 г. бацькі, стала працаваць на гаспадарцы. У 1964 г. на запрашэньне цёткі прыехала ў Аўстралію, дзе пазнаёмілася й пабралася шлюбам з Рыгорам Шайпаком. Далучылася да беларускай грамады Мэльбурну. Сьпявала ў беларускім мяшаным хоры. Была вучаніцаў Алеся Салаўя ў майстэрстве дэклямацыі. Была сяброўкай Беларускага Цэнтральнага Камітэту і Беларускага Жыночага Камітэту. Актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы нацыянальных мерапрыемстваў. Сябра Беларускага Сацыяльнага Клюбу.

Яна даволі цікава распавядала пра Алеся Салаўя, які вучыў яе дэкламаваць вершы. Наогул, інтэрвію з ёй было адным з першых, што я запісала... Інтэрвію можна знайсці тут: http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=143