December 3rd, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 3 снежня. Рыгор Крушына

РЫГОР КАЗАК (псеўданімы: Рыгор Крушына, Кастусь Рамановіч, 3.12.1907, в. Бязверхавічы Слуцкага пав. (сёння Слуцкі р-н Мінскае вобл.) — 27.03.1979, Вашынгтон, ЗША), паэт, празаік, крытык, грамадскі дзеяч. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Слуцку (паводле іншых звестак, Белпедтэхнікум і Маскоўскі інстытут кінематаграфіі). Быў сябрам “Маладняка”. Першыя творы пачаў публікаваць у другой палове 1920-х гг. Быў арыштаваны па справе Ю. Лістапада. У часе нямецкай акупацыі жыў у Мінску, друкаваўся ў беларускіх выданнях. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне друкаваўся ў перыёдыках “Раніца”, “Беларускі работнік” і інш. У 1950-х выехаў у ЗША. Сябра Галоўнай управы БАЗА, і кіраўніцтва Нью-ёркскага аддзела арганізацыі. Адзін з заснавальнікаў БІНІМа, адзін з выдаўцоў часопіса “Конадні”. Пры канцы 1950-х вярнуўся ў Нямеччыну, дзе працаваў на радыё “Вызваленне” ў Мюнхене. У 1960-х вярнуўся ў ЗША. Ад 1966 г. сябра Міжнароднага ПЭН-клуба. Аўтар кніг: “Лебедзь чорная” (1947), “Выбраныя творы” (1957), “Хвіліна роздуму” (1968), “Вясна ўвосень” (1972), “Дарогі” (1974), “Сны і мары” (1975).


Рыгор Крушына

Зборнік "Лебедзь чорная" з аўтографам аўтара.