December 5th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 5 снежня. Мікола Равенскі

МІКОЛА РАВЕНСКІ (05.12.1886, в. Капланцы Ігуменскага пав. (сёння Бярэзінскі р-н Мінскай вобл.) — 09.03.1953, Лювен, Бельгія), кампазітар, хормайстар. У 1903—1914 гг. — кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Мінску. У 1915 г. скончыў рэгенцкія курсы ў Маскве, у 1930 г. — Маскоўскую кансерваторыю (1930). У 1930-х выкладаў у Мінскім музычным тэхнікуме, Беларускай кансерваторыі. У 1938 г. быў выключаны з Саюза кампазітараў. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Чэрвені, быў рэгентам царкоўнага хору. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў рознарабочым на тартаку пад Мюнхенам. У канцы 1940-х пераехаў у Лювен (Бельгія), арганізаваў студэнцкі ансамбль пры Лювенскім універсітэце. Аўтар гімну-малітвы “Магутны Божа” (словы Н. Арсенневай).


Мікола Равенскі


Студэнцкі ансамбль з Лювэну выступае ў Лондане ўжо пасля смерці свайго стваральніка (1954 г.)