December 6th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў выданнях. 6 снежня. Веснік Беларускага Каталіцкага Душпастырства

У снежні 1986 г. у Лондане пабачыў свет першы нумар Весніка Беларускага Каталіцкага Душпастырства. Перыёдык выглядаў як інфармацыйны бюлетэнь і выходзіў да 1990 г. Усяго вядома 10 нумароў.

Апісанне паводле Бібліяграфіі Кіпеляў:
Весьнік Беларускага Каталіцкага Душпастырства
London, Apostolic Visitor for Byelorussians
№ 1, сьнеж. 1986
№ 1 (2), сак. 1987
№ 2 (3), Каляды 1987
№ 1 (4) ,Вялікдзень 1988
№ 2 (5), Каляды 1988
№ 1 (6), Вялікдзень 1989
ад № 2 (7), лета 1989 -- малы фармат
№ 3 (8), восень 1989
№ 4 (9), Каляды 1989
№ 1 (10), Вялікдзень 1990 -- апошні ведамы нумар.