December 8th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 7 снежня. Нікадэм Жызьнеўскі

НІКАДЭМ ЖЫЗЬНЕЎСКІ (28.09.1926, в. Сабары´ Глыбоцкага пав. Віленскага ваяв. (сёння Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 07.12.2002, Чыкага), грамадскі дзеяч. У 1944 г. пры набліжэньні Чырвонай Арміі сям’я не мела выбару і мусіла эвакуявацца з немцамі, бо савецкія партызаны забьілі брата Уладзіміра. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Нямеччыне. У 1949 г. прыехаў у ЗША, разам з сям’ёй адразу пасяліўся ў Пеорыі. Служыў у амэрыканскім войску (1952—54). У 1958 г. скончыў універсітэт Брэдлі (Пеорыя) з дыпломам інжынера-механіка, а ў 1959 г. пераехаў у Чыкага, працаваў у буйных кампаніях. У 1960 г. стварыў і да 1998 г. вёў перадачы белеларускага радыё ў Чыкага. За адданую грамадзкую працу ў 1994 г. губернатар штату Ілінойс уганараваў Жызьнеўскага ўзнагародаю Грамадзкага Лідэра (Community Leader Award). Радны БНР. Пахаваны на могілках Ірвінг Парк, Чыкага.

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў выданнях. 8 снежня. Бюлетэнь БЦР "Жыве Беларусь!"

У снежні 1976 г. пабачыў свет першы нумар Бюлетэня Беларускай Цэнтральнай Рады "Жыве Беларусь!".
Апісанне паводле Бібліяграфіі Кіпеляў:
Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады -- Жыве Беларусь
South River, N. J. Галоўны рэд. Кастусь Каліна (Ю. Попка)
№ 1, сьнеж. 1976 Год 1
№ 2, ліст. 1977 Год 2
№ 3, сьнеж. 1978 Год 3
№ 4, сьнеж. 1979 Год. 4
№ 5, трав. 1980 Год 5
№ 6, кастр. 1981 Год 6
№ 7, верас. 1982 Год 7
№ 8, верас. 1983 Год 8
№ 9 ,1984 Год 9
№ 10 , студз. 1985 Год 10
№ 11, люты 1986 Год 10 (?) -- мусіць быць Год 11
№ 12, ліст.1986 Год 10 (?) -- мусіць быць Год 11 -- апошні ведамы нумар