December 10th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў выданнях. 9 снежня. Наша Царква

У снежні 1961 г. у Мельбурне выйшаў першы нумар часопіса "Наша Царква".

Апісанне паводле Бібліяграфіі Кіпеляў:
Наша Царква. Рэлігійна-грамадзкі Часапіс Праваслаўных Беларусаў у Аўстраліі
Baywater, Vic. [Мэльбурн], Выд. Епарахіяльная Управа Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Мэльбурне
[№ 1], 31 сьнеж. 1961. (У гэтым нумары сказана што наступны нумар выйдзе на Вялікдзень 1962 г.)
[№ 2], 13 крас. 1962 -- апошні ведамы нумар.


звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 10 снежня. Эмануіл Ясюк

ЭМАНУІЛ ЯСЮК (1906, в. Жухавічы (сёння Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 10.12.1977, Пасейк, Нью-Джэрсі, ЗША), грамадскі дзеяч. У 1930-х скончыў універсітэт у Льежы (Бельгія) з дыпломам інжынера. Падчас нямецкай акупацыі быў старшынём Стаўпецкага раёну. Дэлегат Усебеларускага царкоўнага сабору (жнівень 1942 г.) і Другога Усебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1950 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Пасейку (Нью-Джэрсі, ЗША). Быў саўласнікам кампаніі “Крыс электронікс”. Займаўся грамадскай дзейнасцю, узначальваў арганізацыю Амерыканскія прыхільнікі БЦР. Быў заснавальнікам арганізацыі беларускіх ветэранаў у Пасэйку, віцэ-старшынём Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, парафіянінам і фундатарам парафіі царквы Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

У архіве Касмовіча багата ягоных лістоў. Сябры каротка называлі яго "Май".