December 12th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 12 снежня. Аляксей Сянкевіч

АЛЯКСЕЙ СЯНКЕВІЧ (15.11.1904, Новы Свержань Менскага пав. (сёння Стаўпецкі р-н Мінскай вобл.) — 12.12.1991, Саўт-Рывер, ЗША), грамадcкі дзеяч. У 1930-х быў адным са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі. Напярэдадні Другой сусветнай вайны быў вымушаны выехаць у Нямеччыну, кіраваў аддзелам Берлінскага беларускага камітэта ў Бялай-Падлясцы. У 1942—1943 гг. рэдагаваў мінскую газету “Голас вёскі”. Ад вясны 1944 г. — афіцэр прапаганды БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Саўт–Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, быў сябрам Беларускай цэнтральнай рады, актывістам парафіі Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.