December 13th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 13 снежня. Уладзімір Кабушка

УЛАДЗІМІР КАБУШКА (13.12.1910, в. Малахоўцы Слонімскага пав. — 21.07.1959), грамадзкі дзеяч. Падчас Першай сусьветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі. У пачатку 1920-х вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. З 1926 г. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1928 г. разам зь іншымі вучнямі арыштаваны польскай паліцыяй і асуджаны на восем год турмы. Пакараньне адбываў у Грудзёнскім астрогу. Па вызваленьні пераехаў у БССР, дзе таксама быў зьняволены. Падчас нямецкай акупацыі некаторы час жыў у Кёнігсбэргу. З пачатку 1950-х — у ЗША. Быў сябрам Рады БНР, БАЗА. Пахаваны ў Нью-Брансвіку (Нью-Джэрсі.