December 16th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 14 снежня. Скаўты ў Ватэнштэце

13–14 снежня 1947 г. у Ватэнштэце адбыўся скаўцкі сход і ўтварылася апазыцыйнае Галоўнаму Кіраўніцтву Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне. У кіраўнікцтва увайшлі: М. Маеўскі, Міхась Сенька, Уладзімер Сенька, Юры Сянкоўскі, Сьвятаслаў Коўш. (Паводле Хронікі М. Панькова).
Здымку з гэтае нагоды няма, але ёсць адна з калядных паштовак, што выдаваліся Ватэнштэцкімі скаўтамі

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 15 снежня. Радаслаў Астроўскі ў ЗША

Каля 15 снежня 1962 г. з Вялікабрытаніі ў ЗША пераехаў Прэзідэнт БЦР Радаслаў Аўстроўскі. У ЗША жыла ягоная дачка з мужам. Тут Астроўскі і памёр праз 14 гадоў.
Тут падаю адзін з апошніх здымкаў Радаслава Астроўскага.


Радаслаў Астроўскі ў цэнтры
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 16 снежня. БІНіМ

16 сьнежня 1951 г. адбылося першае паседжаньне ініцыятыўнай групы па стварэнні Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

На пасяджэнні прысутнічалі Вітаўт Тумаш, Масей Сяднёў, Мікола Дарашэвіч, Янка Юхнавец, Мікола Гарошка, Францішак Кушаль, Часлаў Ханяўка, Аляксандар Махноўскі, Натальля Арсеньнева, Лявон Савёнак, Апалёнія Савёнак, Іна Рытар, Станіслаў Грынкевіч, Натальля Орса, Аляксандар Орса, Уладзімер Клішэвіч, Мікола Цэлеш, Мікола Панькоў, Уладзімер Сядура, Гіпаліт Паланевіч, Леў Акіншэвіч, уладыка Васіль, Барыс Данілюк, Пётра Манькоўскі, Антон Адамовіч, Баляслаў Грабінскі.

На пасяджэнні на старшыню БІНІМу быў абраны ўладыка Васіль (Уладзімер Тамашчык), а ў кіраўніцтва арганізацыі ўвайшлі доктар Вітаўт Тумаш, прафэсар Леў Акіншэвіч, прафэсар Мікола Дарашэвіч, Натальля Арсеньнева ды як кандыдат Уладзімер Клішэвіч.

Так пачалася ўжо больш як 60-гадовая гісторыя БІНіМу.