December 17th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 17 снежня. Уладзімір Грамяка

УЛАДЗІМІР ГРАМЯКА (нар. 17.12.1922), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў Міры (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.). У часе Другой сусьветнай вайны служыў у паліцыі парадку, потым трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, уступіў у 2-гі Польскі корпус. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 01.10.1946 г. быў сябрам ЗБВБ, аднак далучыўся да апазыцыі і ў 1948 г. стаў сябрам ХАБР. У 1952 г. навучаўся ў школе выведкі ў Бад-Вэрысгофэне (Нямеччына), аднак дэсантавацца на савецкую тэрыторыю адмовіўся і вярнуўся ў Вялікабрытанію. Быў кіраўніком Лёнданскага аддзелу ХАБР. Актывіст парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане. Дапамагаў у выданьні часопіса “Голас Часу”.

Сустракалася з ім у 2007 г. Была ў яго ў гасцях, запісвала інтэрвію.