December 24th, 2012

звычайная

Калядныя віншаванні з замежжа

Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе бадай што адмыслова не збіраліся ды не вывучаліся. А яны часам вельмі цікавыя. Частка паштовак, што я бачыла, гэта БІНіМаўскі збор, іншая частка - з лонданскай Скарынаўкі. Агульная колькасць вядомых мне эміграцыйных калядных паштовак эміграцыі перавышае 50.

Бадай першыя беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе ў паваенны час з'явіліся ў 1947-1948 гг. у лагерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Найбольш вядомыя тыя, што выдавалі скаўты ў Ватэнштэце. Якаясць гэтых паштовак была не надта добрая, але гэта яшчэ і ад тэхнічнай базы залежыла.
Collapse )
На пачатку 1950-х скаўцкую традыцыю працягнула Аўстралія. У Брысбэне сярод іншых выйшла вось такая калядная паштоўка, якая ўражвае сюжэтам.

Не надта зразумела, куды ідзе гэты ваяр...

У 1955 г. мюнхенскае беларускае выдавецтва "Бацькаўшчына" выдала серыю якасных калядных паштовак з выявамі зімовых краявідаў і радкамі з твораў беларускіх паэтаў. Усяго ў серыі было каля 10 паштовак з своеасаблівымі карункавымі бакамі.

Collapse )


Прадстаўленыя тут паштоўкі храналагічна датычаць пераважна 1940-х - 1960-х гг. І гэта толькі невялікая частка таго, што было і ёсць. Як і суродзічы ў метраполіі, эмігранты мелі штогадовую патрэбу ў паштоўках, якую меліся задавальняць самі. Атрымоўвалася па-рознаму, але ўсё ж цікава, пагадзіцеся.

З Калядамі!