December 25th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 24 снежня. Уладзімір Сядура

УЛАДЗІМІР СЯДУРА (псеўданім Глыбінны, 24.12.1910, Мінск — 14.03.1995, Трой, Нью-Ёрк, ЗША), пісьменнік, літаратуразнаўца, культуролаг. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне “Маладняк”. Ад 1931 г. сябра Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), узначальваў яе маладзёжнае крыло (разам з Б. Мікулічам і С. Ліхадзіеўскім). Арыштаваны ў 1933 г. у Маскве, высланы на тры гады ў Сібір, у 1935 г. датэрмінова вызвалены. У 1941 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры”. У 1942—1944 гг. галоўны рэдактар часопіса “Новы шлях” (Рыга). Друкаваўся ў “Беларускай газеце”. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку ў Нямеччыне. У 1951 г. перабраўся ў ЗША. Узначальваў кафедру сучасных моў і рускай літаратуры ў Школе гуманітарных навук Рэнселерскага політэхнічнага інстытута ў Троі (штат Нью-Ёрк). Аўтар кніг: “На берагох пад сонцам” (1964), “На Святой зямлі” (1972), “Паэта з Божае ласкі. Успамін і роздум пра паэта Язэпа Пушчу” (1979), “Пад лебядзіным знакам. Аповесць пра Максіма Багдановіча” (1983), “Вялікія дарогі” (1997).

Ягоны псеўданім "Глыбінны" калегі па цэху часта перараблялі на "Павярхоўны" :)Як выкладчык ў ЗША ён найбольш займаўся вывучэннем Дастаеўскага, меў багата публікацыяў, яму прысвечаных.

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 25 снежня. Уладзімір Гуцька

УЛАДЗІМІР ГУЦЬКА (25.12.1921 – ?), грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Цякалоўшчына Нясьвіскага пав. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.01.1948 быў сябрам ЗБВБ, заснавальнікам і першым старшынём аддзелу ў Манчэстэры. Быў таксама сябрам ЗБК ад 1951 г. У 1950-х гг. выехаў у Канаду, жыў у Вініпэгу. Быў начальнікам Краёвага Штабу Беларускага Вызвольнага Фронту на Канаду. Архіў гэтай арганізацыі цяпер захоўваецца ў Беларускім рэлігійна-грамадскім цэнтры ў Таронта.