December 27th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 снежня. Юрка Гасцееў

ЮРКА ГАСЦЕЕЎ (04.07.1924, Клецк — 27.12.1991, Кліўленд) грамадскі дзеяч. Пакінуў Беларусь у 1942 г. Пасля Другой сусветнай вайны быў сакратаром Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі. У 1957 г. пераехаў у ЗША. Служыў у амерыканскім войску. У 1959—1963 гг. быў старшынём, а пазней заступнікам старшыні Кліўлендскага аддзелу БАЗА. Камандзір Кліўлендзкага аддзелу ЗБАВ (у рангу капітана). Актывіст Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клубу ў штаце Агаё.

Ведаю, што ён хацеў адправіць свайго сына з Амерыкі вучыцца ў Беларускую школу-інтэрнат Св. Кірылы Тураўскага ў Лондан, але вырашылі, што для малога гэта задалёка.


Святкаванне 10-х угодкаў АБРФ у Парыжы. 13 верасня 1955 г.