December 28th, 2012

звычайная

(no subject)

Сёння быў традыцыйны штогадовы карпаратыў з невялікай раздачай сланоў. Вось што я атрымала.



Але насамрэч прыемна было зусім не гэта, а тое, што зачыталі ліст ўдзячнасці ад студэнтаў, прысвечаны маёй асобе. Нават спадзявацца не магла на гэткую іх ініцыятыву (а што іх не прымушалі - дакладна). Значыць мае высілкі нечаму навучыць сваіх студэнтаў не марныя і нечым іх чапляюць. І не толькі я атрымоўваю задавальненне ад сваёй працы, але і яны :)
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 кастрычніка. Аляксандр Стагановіч

АЛЯКСАНДР СТАГАНОВІЧ (25.01.1890, в. Нясутычы (сёння Наваградскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 28.12.1988, Нью-Джэрсі, ЗША), грамадскі дзеяч. У Першую сусветную вайну знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў Францыі. У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у БСРГ. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградскай акругі ў польскі сойм па спісе “Змагання”, але за два дні да выбараў арыштаваны і зняволены. Пасля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандата ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ. Праз некаторы час быў арыштаваны (паколькі пазбавіўся дэпутацкай недатыкальнасці) і асуджаны на шэсць гадоў турмы. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік БНС на Наваградскую акругу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Адзін з ініцыятараў аднаўлення Рады БНР, браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пры канцы 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам БАЗА, Згуртавання беларускіх ветэранаў і епархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намеснік прэзідэнта Рады БНР. Пакінуў падрабязныя ўспаміны, выдадзеныя ў Мінску асобнай кнігай (2011 г.).

Кніга ягоных успамінаў была першай ў серыі "Беларуская мемуарная бібліятэка" у 2011 г.