December 29th, 2012

звычайная

Запісы БІНіМ. №35. Нью-Ёрк - Мінск, 2012.

Як і планавалася, перад самым канцом году выйшаў нарэшце чарговы выпуск "Запісаў БІНіМ". Гэты нумар прысвечаны беларускай літаратуры.

ЗЬМЕСТ


Ад рэдакцыі
Тэма нумару: літаратура

Макс ШЧУР Адзін лёс і “дзьве” літаратуры (Міхась Кавыль)

Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ Вакол цьвёрдае формы (ліставаньне Антона Адамовіча й Міхася Кавыля)
Будучыя кнігі

Тамаш ГРЫБ Два артыкулы Падрыхтоўка да друку Л. Юрэвіча

Архіваліі
Н. НЕДАСЕК [Антон АДАМОВІЧ] Палітыка правакацыі й разгону ў Крывіі (Беларусі) Падрыхтоўка да друку й камэнтары Ц. Чарнякевіча

Юрка ВІЦЬБІЧ Цьвілікае шэранькі верабейчык Падрыхтоўка да друку й камэнтары Ц. Чарнякевіча

Віктар ЖЫБУЛЬ “І ўвесь падцягнуты і стройны…”: Уладзімер Сядура ў згадцы Зьмітра Віталіна

Антыбальшавіцкія паўстаньні: тэма, якая не адпускала Падрыхтоўка да друку Л. Юрэвіча

З спадчыны Францішка Кушаля, вайскоўцы й мэмуарыста Падрыхтоўка да друку Л. Юрэвіча.

Ларыса ГЕНІЮШ Лісты да Натальлі Арсеньневай Падрыхтоўка да друку Н. Гардзіенкі

Алесь КАРПОВІЧ Гісторыя музыкі. Падрыхтоўка да друку М. Чарнякевіч

Васіль БЫКАЎ Лісты да Вітаўта й Зоры Кіпеляў Падрыхтоўка да друку Ц. Чарнякевіча
Архівы

Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ Эпісталярны архіў Масея Сяднёва

Пераклады

Мікалай ГОГАЛЬ Рэвізор (пераклад Антона Адамовіча) Падрыхтоўка да друку В. Кавалёвай

Бібліяграфіі

Норбэрт РАНДАЎ Багдановіч па-нямецку (бібліяграфія) Падрыхтоўка да друку С. Шахоўскай і Н. Гардзіенкі

Максім Багдановіч на старонках газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” Падрыхтоўка да друку Л. Юрэвіча
Выданьні

Лявон ЮРЭВІЧ “Шыпшына”

Публікацыі

Макс ШЧУР Беларусь у праскім часопісе "Slovanský přehled" (1925—1938)

Юры БАБІЧ Калярыстычная лексыка як вобразны сродак у мове твораў Натальлі Арсеньневай

Arnold МсMILLIN Bykaŭ and Baradulin: A Creative Literary Friendship

Музэй
Эгадакумэнты Антона Адамовіча

Фотаархіў Юркі Віцьбіча
Кніжная паліца

Вітаўт КІПЕЛЬ, Натальля ГАРДЗІЕНКА, Яна СЛАВІНА Кніжны агляд

Зьвесткі пра аўтараў
Collapse )

Пасля Новага году нумар з'явіцца ў продажы. Пра месцы паведамлю адмыслова :)
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 29 снежня. Яўхім Скурат

ЯЎХІМ СКУРАТ (29.12.1906 — 1992), грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, аддзел францускай філялёгіі (1939), у 1939 г. — аддзяленьне Парыскай Сарбоны. Абараніў дысэртацыю “Сымбалізм у раманах Ж. Радэнбаха” (на францускай мове). Падчас нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. Быў акруговым школьным інспэктарам у Глыбоцкай акрузе. Зь лета 1944 г.  на эміграцыі. З канца 1940-х — у Канадзе. Скончыў Тэхнічны Інстытут Электронікі. Браў удзел у грамадзкім жыцьці — працы ЗБК, філіі Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.

Skurat