December 30th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 30 снежня. Юры Сабалеўскі

ЮРЫ САБАЛЕЎСКІ (24.04.1889, Стоўпцы (сёння Мінская вобл.) — 30.12.1957, Кірхэн унтэр Тэк, Нямеччына), грамадскі дзеяч. У 1922—1926 гг. — пасол польскага сойму, у 1924—1926 гг. — сябра і адзін з кіраўнікоў БСРГ. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас нямецкай акупацыі займаў пасаду бурмістра Баранавічаў. Ад лета 1943 г. да студзеня 1944 г. — старшыня Беларускай самапомачы. У студзені 1944 г. стаў віцэ-прэзідэнтам БЦР. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, ЗША, ад 1955 г. зноў у Нямеччыне. Рэдагаваў газету “Беларускае слова”. Браў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. Быў актывістам БЦР. У 1956 г. разам з І. Касяком, Л. Галяком, Л. Савёнкам, М. Паньковым стварыў Камітэт незалежнай Беларусі.

Ягоныя ўспаміны друкаваліся ў Запісах БІНіМ №31 і №34.