January 1st, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 1 студзеня. Першая Сустрэча беларусаў Аўстраліі

31 сьнежня 1976 — 3 студзеня 1977 г. у Мэльбурне праходзіла Першая Сустрэча Беларусаў у Аўстраліі, на якую сабраліся суродзічы з найбуйнейшых беларускіх аўстралійскіх асяродкаў. На гэтай сустрэчы з мэтай каардынацыі дзеяньняў беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі й рэпрэзэнтацыяй беларусаў у аўстралійскім грамадзтве была створана Фэдэральная Рада Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі. У яе Выканаўчы камітэт увайшлі: старшыня — Міхась Зуй, сакратар — Міхась Лужынскі.


На здымку трэцяя частка ўдзельнікаў Першай Сустрэчы беларусаў Аўстраліі.