January 2nd, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 2 студзеня. Уладзімір Цвірка

УЛАДЗІМІР ЦВІРКА (да эміграцыі Вадзім Сурко, 02.01.1928, в. Беражное (сёння Стаўпецкі р-н Мінскай вобл.) — 15.03.1992, Мюнхен, Нямеччына), журналіст. Жыў у Міры. У 1947 г. скончыў гімназію імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе. Быў скаўтмайстрам у беларускіх лагерах у Герэнбургу і Майнлёзэ. У 1948 г. разам з іншымі сябрамі “Дванаццаткі” прыбыў на працу ў вугальных капальнях у Вялікабрытанію. Браў актыўны ўдзел у выданні часопіса “Наперад!”. Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі і БХАА “Жыццё”. У 1950—1954 гг. вучыўся ў Лювенскім універсітэце. Ад 1954 г. працаваў у беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленне” ў Мюнхене. У 1959—1968 гг. — галоўны рэдактар беларускай службы радыё “Вызваленне”. Супрацоўнічаў таксама з рэдакцыяй газеты “Бацькаўшчына”.


Уладзімір Цвірка. 1990-я гг.


Магіла Уладзіміра Цвіркі