January 7th, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. Мікола Панькоў. 7 студзеня. Мікола Панькоў

МІКОЛА ПАНЬКОЎ (псеўданім Мікола Вольны і інш., 12.06.1911, Люцын (сёння Лудза, Латвія) — 07.01.1995, ЗША), грамадскі дзеяч, бібліёграф, публіцыст. Вучыўся ў Дзвінскай беларускай гімназіі. У міжваенны час — сябра партыі эсэраў. У 1926 г. арыштаваны латвійскімі ўладамі і асуджаны да 5 гадоў турмы. Па вызваленні супрацоўнічаў з беларускімі перыёдыкамі ў Заходняй Беларусі і Латвіі. У часе нямецкай акупацыі працаваў на чыгунцы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У лагеры DP у Альдэнбургу заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу: збіраў і апісваў беларускія выданні. Уклаў “Слоўнік замежных словаў беларускай мовы”, уклаў і надрукаваў шэраг неперыядычных выданняў. У 1951 г. пераехаў у ЗША. Ад 1952 г. — старшыня Саюза беларускіх журналістаў. Падрыхтаваў даведнікі “Хто ёсць хто на эміграцыі”, “Мартыралогія беларускага народа”, “Беларуская прэса на эміграцыі”.

Для мяне гэты чалавек да сёння недаацэнены. Працаўнік адзіночка, здольны рабіць працу цэлага інстытуту. Ягоная "Хроніка беларускага жыцьця на чужыне" нягледзячы на ўсе ейныя хібы, абсалютна незамяняльная сёння рэч для даследчыка эміграцыі. Вельмі шкадую, што ён не пакінуў успамінаў...