January 10th, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў выданнях. 10 студзеня. Часопіс "Наперад!"

10 студзеня 1948 г. пабачыў свет першы нумар унікальнага моладзевага часопіса "Наперад!". Ён выдаўваўся групай хлопцаў-беларусаў, якія спачатку паехалі працаваць у Ангельшчыну ў вугальных капальнях, каб зарабіць на атрыманне вышэйшай адукацыі, а потым паступілі ў Лювенскі універсітэт у Бельгіі. Цягам гэтага часу (1948-1953) з перапынкам, праўда, яны і выдавалі свой часопіс, напаўняючы яго найперш ўласнымі тэкстамі.

Пра саміх хлопцаў распавёў у кнізе "Дванаццатка" адзін з іх - Янка Запруднік. У кнізе ж можна знайсці і змест нумароў часопіса. http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=492

Апісанне паводле Бібліяграфіі Кіпеляў:

Наперад !-- Ворган "Адзінаццаткі"
На рэйках у Ангельшчыну, вагон но. 4.
№ 1, 10 студз. 1948 -- №26, сьнеж. 1953 Год 5
№ 2, 15 студз. 1948 -- На рэйках у Ангельшчыну -- Мюнстэр
№ 3, 20 студз. 1948 -- На рэйках у Ангельшчыну -- Амстэрдам
№ 4, 1 лют. 1948 -- Hook of Holland. Harwich. Cambridge. York -- Ворган "Дванаццаткі"
№ 5, 15 лют. 1948 -- пад-загаловак: Часапіс Беларускае моладзі.
Эдынбург-Фолькірк-Стырлінг
№ 6, 1 сак. 1948 -- Стырлінг [Ангельшчына]
№ 7, 25 сак. 1948 -- Скаўцкае выд. "Крыніца"
ад № 9, трав. 1948 -- Tomworth, Eng.
№ 16, студз. 1949 -- Monthly of the Whiteruthenian Young People
ад № 24, студз. 1953, Год 5 -- выходзіць друкам. Louvain,
Рэдагуе Дванаццатка, Адказны рэд. А. Марговіч.